Штык да вінтоўкі сістэмы Гра

Аватар пользователя Настасся
Фотафіксацыя прадмета да кансервацыі
Фото до реставрации: 
Фотафіксацыя прадмета да кансервацыі
Актыўныя ачагі карозіі
Фото в процессе реставрации: 
Актыўныя ачагі карозіі
Стабілізацыя іржы
Фото в процессе реставрации: 
Стабілізацыя іржы
Са сталі зняты прадукты карозіі
Фото после реставрации: 
Са сталі зняты прадукты карозіі
Произведение принадлежит: 
музею
Работа над произведением принадлежит: 
автору совместно с трудовым коллективом
ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” Кіраўнік арганізацыі Клімаў С.М. Кіраўнік працы мастак-рэстаўратар Ціхінская В.А. Рэстаўратары і інш. выканаўцы Люцько А.Г.
Основание для реставрации: 

Пратакол № ад 2014 г. Помнік перададзены ў кансервацыю Акт пра перадачу № ад 2014 г.

Историческая справка: 

Да перадачы ў рэстаўрацыйную майстэрню прадмет знаходзіўся ў фондавым адзеле музея. Раней праводзіліся ачышчальныя мерапрыемствы.

Состояние до реставрации: 

А) Паводле візуальных назіранняў:
Клінок у добрым стане. Пашкоджанняў амаль не мае, акрамя шматлікіх прадольных драпін, якія ўтварыліся пры выманні штыка  з ножан. Драпіны агульны выгляд прадмета не сапсуюць. Выяўлены першыя ачагі карозіі сталі, яны ўтварыліся на месцы адбіткаў пальцаў, якія пакінулі на метале арганічныя рэчывы, што абсарбіруючыя з паветра вільгаць. Асабліва выразная карозія назіраецца ў месцы злучэння клінка і крыжавіны. Клінок забруджаны змазвальным матэрыялам тлуставой прыроды.
Відавочна, што прадмет праходзіў ачышчальныя мерапрыемствы, аб чым сведчаць паглыбленні на метале, якія ўтварыліся пасля ачысткі ножан і крыжавіны ад пітынгу (карозія руйнуе метал унутр і ўтварае рознаформенныя паглыбленні).
Крыжавіна і знешняя паверхня ножан  прайшні працэс варанення, аб чым сведчыць пленка цемнага колеру на метале, аднак у працэсе карыстаня і захавання, пленка часткова стерлася і агаліла сталь.
Пасля дэтальнага агляду карозія выяўлена ў выглядзе некалькіх кропель на знешняй паверхні ножан, а таксама на ўнутранй паверхні ножан слоем у некалькі мікраметраў.
Інтэнсіўная агрэсіўная карозія, што ўтварылася ад перапоўненасці хларыдамі, назіраецца на хваставіке, які бачны праз Т-падобны паз для мацавання штыка да ручнога агнястрэлянага ружжа.
Галоўка рукаяці з каляровага металу карадзіравала толькі ля выхаду з Т-падобнага пазу і ўтварыла солі малахітавага колеру.
Драўляныя накладкі пакрыты забруджаннем арганічнага паходжання.
Прадмет забруджаны  бытавым пылам.
Б) Па выніках даследванняў:
Даследванні не праводзіліся.

Методика: 

Праграма складзена на падставе рэстаўрацыйнага задання, прынята на рэстаўрацыйным Савеце, пратакол №   ад                      2014 г. 
Склад і паслядоўнасць кансервацыйных  мерапрыемстваў:
1.    Ачыстка  паверхні прадмета ад бытавога пылу пэндзлем.
2.    Вільготная ачыстка праціраннем ватрым тампонам, змочаным у дыстыляванай вадзе.
3.    Выдаленне зброевай змазкі з клінка, а таксама магчымых плям тлушчавога і іншага арганічнага паходжання спіртам тэхнічным пры дамамозе ватнага тампона.
4.    Механічная ачыстка ад прадуктаў карозіі. Дробныя ачагі счышчаюцца драўлянымі палачкамі і скальпелем (у тым ліку карозія латуні), большыя па памеру і таўшчыні – граверам DREMEL®300 Series з насадкамі з вугляродзістай сталі.
5.    Клінок і галоўка рукаяці дадаткова ачышчаюцца ад пацямнення метала жорсткай губкай, змочанай у  дыстыляванай вадзе.
6.    Выдаленне вільгаці з металу шляхам яго награвання да 60ºС і вытрымцы пры такой тэмпературы не меньш за 30 хвілін.
7.    Стабілізацыя магчымых ачагоў карозіі на сталі растворам  з танінам  “Анкор-С”, які наносіцца на папярэдне нагрэтую паверхню пэндзлем. Лішкі праз некалькі хвілін здымаюцца ўвільготненай анучай.
8.    Пакрыцце прадмета спецыяльным кансервіруючым сродкам на аснове бензатрыазола, спірта, воска і  скіпідара  з папярэднім награваннем да 45-50°С.
9.    Выдаленне лішкаў воску з метала, што ўваходзіць у склад кансервіруючага сродку, скіпідарам і мяккай нятканай анучай.
10.    Драўляныя накладкі ачышчаюцца вільготнай анучай.

ПРАВЯДЗЕННЕ КАНСЕРВАЦЫЙНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

№ п/п Апісанне аперацый, метада, тэхналогіі, рэцэптур, выкананне суправаджальных ілюстрацыйных матэрыялаў Даты пачатку і канца аперацый Подпісы кіраўніка і выканаўцаў
1 2 3 4
1 Фотафіксацыя прадмета да кансервацыі 08.04.14  
2 Механічная ачыстка прадметаў мяккашчаціннай шчоткай ад бытавога пылу 08.04.14  
3 Вільготная ачыстка праціраннем ватрым тампонам, змочаным у дыстыляванай вадзе. 08.04.14  
4 Выдаленне зброевай змазкі з клінка, а таксама магчымых плям тлушчавога і іншага арганічнага паходжання, спіртам тэхнічным пры дамамозе ватнага тампона. 08.04.14  
5 Выдаленне з паверхні папярэдне размякчанай пластавой іржы і выяўленых ачагоў карозіі пры дапамозе тонкіх завостраных драўляных палачак, а таксама граверам DREMEL®300 з латуннымі шчоткамі на невялікіх абаротах, пільна кантралюючы працэс, каб не закрануць непашкоджаны карозіяй метал 09.04.14- -11.04.14  
6 Фота фіксацыя ў працессе 10.04.14  
7 Клінок і галоўка рукаяці ачышчаюцца ад пацямнення метала жорсткай губкай, змочанай у дыстыляванай вадзе. 11.04.14  
8  Выдаленне вільгаці з металу шляхам яго награвання да 60ºС і вытрымцы пры такой тэмпературы не меньш за 30 хвілін. 11.04.14  
9 Стабілізацыя іржы на ранейшых яе ачагах нанясеннем “Анкор-С” (ААТ “Стэсмас і К”, ТУ BY 590958094.001-2011). Па заканчэнні некаторага часу, неабходнага для ўбірання танніну і ўтварэння трывалых сувязей нестабільных аксідаў металу з дубільнай кіслатой, выдалены ўсе лішкі таніну з паверхні 14.04.14  
10 Фотафіксацыя ў працессе 14.04.14  
11 Пакрыцце метала спецыяльным кансервіруючым сродкам на аснове бензатрыазола, спірта, воска і скіпідара з папярэднім награваннем да 45-50°С. 15.04.14  
12 Выдаленне з метала лішкаў воску, што ўваходзіць у склад кансервіруючага сродку, мяккай нятканай анучай 15.04.14  
13 Драўляныя накладкі ачышчаюцца вільготнай анучай, змочанай у дыстыляванай вадзе. 15.04.14  
14 Кансервацыя драўлянай асновы пры дапамозе рэстайрацыйнага мяккага воска BormaWachsCeraNeutroUniversal, наносіцца пэндзлем 18.04.14  
15 Фотафіксацыя прадмета пасля кансервацыі 18.04.14  

ВЫНІКІ ПРАВЕДЗЕНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ.
Прадмет прайшоў ачыстку і кансервацыю. У першую чаргу выдалена агульнае забруджанне адбіткамі пальцаў. Выдалены прадукты карозіі на метале і латуні, стальным клінку. Драўляная аснова рукаяці толькі закансервіравана. Метал закансервіраваны сродкам на аснове бензатрыазолу. Па вынікам  праведзенай працы можна сказаць, што штык набыў экспазіцыйны выгляд.
РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ЎМОВАХ ЗАХОЎВАННЯ ПОМНІКА
Прадмет неабходна захоўваць пры тэмпераратуры +18+20 °С і вільготнасці не большай за 50%. Пажадана ў скрыні для захавання, альбо пры экспанаванні ў вітрыны змяшчаць спецыяльныя інгібітары карозіі.
Пасля кансервацыі помнік перададзены ў аддзел фондаў, акт № ад 2014 г.

Настасся

Средняя оценка
(4 голоса)
 
 
 
 
Ошибка в тексте? Выдели ее мышкой и нажми   Ctrl  +   Enter  .
Система Orphus

Если вы обнаружили опечатку или ошибку, отсутствие текста, неработающую ссылку или изображение, пожалуйста, выделите ошибку мышью и нажмите Ctrl+Enter. Сообщение об ошибке будет отправлено администратору сайта.

КУЛЬТСОХРАНАГИТПЛАКАТ - Спам во имя культуры! Скопируй код плаката и вставь его в интернет!

БИБЛИОТЕКА РЕСТАВРАТОРА

RSS Последние статьи в библиотеке реставратора.